Valzhyna Mort

БАБУЛЯ

Мая бабуля
Ня ведае болю,
Яна думае, што
Голад – гэта ежа,
Галота – гэта багацьце,
Смага – гэта вада.
Яе цела, як вінаград, абвілася вакол палкі,
Яе валасы, як пчаліныя крылцы,
Яна глытае сонечныя зайчыкі таблетак,
Называе інтэрнэт тэлефонам ў Амэрыку.
Яе сэрца стала ружаю – яго толькі і можна
Што нюхаць,
Прыціскаючыся да яе грудзей,
Больш ад яго ніякага толку
Толькі кветка.
Яе рукі, як ногі бусла,
Чырвоныя палачкі.
І я сяджу на кукішках
І выю ваўком
На белую поўню тваёй галавы,
Бабуля.
Я кажу табе: гэта ня боль,
Гэта так моцна цябе абдымае Бог,
Цалуе і коле сваёй няголенай шчакою.


Valzhyna Mort, nacida Olga Martynava (Minsk, Bielorrusia, 1981). Docente de Escritura Creativa en la Universidad de Baltimore. Poeta.